Першы канал прынёс прабачэнні за сюжэт пра гадавіну Еўрамайдану, дзе пад выглядам ўдзельніка тых падзей Кірылы Чубенка зняўся беларус Віталь Юрчанка. Прэс-рэліз канала цытуе ТАСС.

Першы канал заявіў, што інтэрв'ю з падстаўным удзельнікам Еўрамайдану запісалі стрынгеры, бо штатныя журналісты канала «не маюць магчымасці працаваць ва Украіне». «Стрынгеры прызналі, што сапраўды знялі свайго знаёмага, бо здымка гэтага інтэрв'ю была зроблена з тэхнічным бракам, а сюжэт трэба было тэрмінова здаваць», — заявіў Першы канал.

Па словах стрынгера, яны папрасілі іншага чалавека сапраўды прайграць адказы сапраўднага Кірылы Чубенкі. «Гэта ніяк не апраўдвае іх ўчынку, яны ўжо прынеслі прабачэнні каналу і гатовыя выбачыцца перад гледачамі. Мы чакаем гэта відэа і адразу яго апублікуем», — заявіў Першы канал.

Беларус, які выдаваў сябе за ўкраінца на расійскім ТБ: Я не атрымаў ні капейкі. Мне бясконца сорамна — гэта ганьба

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0