Фота СК

Сваякі жанчыны звярнуліся ў міліцыю, бо не бачылі яе некалькі дзён. Следчая група, што выехала на месца здарэння, знайшлі 89-гадовую жанчыну дома з прыкметамі гвалтоўнай смерці, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства былі затрыманыя двое мужчын: 30 і 54 гадоў. Выявілася, што 1 снежня яны наведаліся да жанчыны, каб скрасці ў яе спіртныя напоі. Паміж сабой нават былі размеркаваныя ролі: адзін павінен быў адцягнуць увагу гаспадыні, а другі — незаўважна скрасці спіртное і па магчымасці грошы.

Аднак задума выканана не была, бо пацярпелая зразумела мэту візіту. Тады яны пачалі патрабаваць у яе грошы, а з прычыны таго, што жанчына была глухаватая, зламыснікі пісалі ёй запіскі з патрабаваннем аддаць пенсію.

«Хочаш жыць, у цябе хвіліна, больш часу няма». «Пакажы кашалёк, калі ў ім няма, я пайду з табой», — напісана ў запісках.

Атрымаўшы адмову, яны збілі старую жанчыну, і ад цялесных пашкоджанняў яна памерла. У выніку скралі 80 рублёў, а таксама пляшку гарэлкі. Пакінулі жыллё, замкнуўшы дзверы звонку на навясны замок.

Устаноўлена, што яны ў 2017 годзе ўжо кралі адсюль спіртное.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру