Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Расіі праз агрэсію ў Керчанскім праліве, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Мы ўвялі нашы нацыянальныя санкцыі супраць людзей, адказных за атаку на ўкраінскіх маракоў у Керчанскім праліве», — сказала Грыбаўскайце.

Яна ўдакладніла, што расіяне, якія трапілі пад санкцыі, не змогуць займацца «эканамічнай і іншай дзейнасцю» ў Літве.

Грыбаўскайце дадала, што пасля гэтага літоўскія службовыя асобы пачалі атрымліваць асабістыя пагрозы ад Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру