Беларуская ўніверсальная таварная біржа правядзе 14 снежня таргі па продажы аднапавярховай цаглянай трупярні ў Бабруйску агульнай плошчай 103,6 кв. метра. Участак перадаецца ў арэнду на 50 гадоў. Пачатковая цана — 49 рублёў.
Будынак знаходзіцца недалёка ад аўта- і чыгуначнага вакзалаў, а таксама буйнога супермаркета.
Пакупніку трэба будзе заплаціць за арганізацыю і правядзенне аўкцыёну. Новы ўладальнік будзе абавязаны выкарыстоўваць будынак для прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу не менш аднаго года.





