Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель пакінула пасаду кіраўніка сваёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), паведамляе Reuters.
Яна выказала ўдзячнасць за магчымасць узначальваць ХДС на працягу 18 гадоў — 13 з іх у ролі канцлера.
«Для мяне гэта было велізарным задавальненнем і гонарам», — сказала Меркель.
Яна таксама падкрэсліла, што ХДС павінна глядзець не назад, а наперад. З новымі людзьмі, але з ранейшымі каштоўнасцямі.
Удзельнікі з'езду партыі абралі новага лідара. Ёй стала Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»





