У некаторых раёнах Гродзенскай вобласці ідзе моцны снег.
У сувязі з гэтым ДАІ заклікае кіроўцаў выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю, інтэрвал паміж аўтамабілямі і ўключаць блізкае святло фар.
На трасе М-6 каля павароту на вёску Ваверка ў Лідскім раёне ўскладнены рух, у сувязі з чым арганізаваны пачарговы праезд па адной паласе, паведамляе ДАІ.





