Былога бухгалтара Віцебскай абласной клінічнай бальніцы абвінавачваюць у прысваенні і растраце грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры, паведамляе Генпракуратура.

28-гадовая жыхарка Віцебска на працягу амаль трох гадоў не праводзіла па бухгалтарскаму ўліку грошай у бальнічнай касе. Замест гэтага яна складала падробленыя дагаворы.

Такім чынам былы бухгалтар прысвоіла больш за 46 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна