У Кіраўскім раёне расіянін збіў веласіпедыста і знік. ДТЗ адбылося 6 снежня ў 19.20 на 1-м кіламетры аўтадарогі Паўлавічы — Зарубін Вугал.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы жыхар Нарафамінска наехаў на 46-гадовага жыхара вёскі Паўлавічы, які ехаў на веласіпедзе.
Веласіпедыст атрымаў шматлікія траўмы. Кіроўца з месца здарэння знік. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
На ровары былі святлоадбіўныя элементы. Праводзіцца праверка.





