Прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» распавяла падрабязнасці перамоваў лідараў краін ЕАЭС 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Эйсмант расказала пра неабходнасць ліквідацыі бар'ераў.

«Пра гэта гаворка ідзе, вы ведаеце, пастаянна. Наогул у гэтым і была мэта стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза — роўныя ўмовы для людзей, суб'ектаў гаспадарання. У чым не мае рацыю наш прэзідэнт? Што мы бачым на самай справе — чым далей, тым больш бар'ераў», — сказала Эйсмант.

«Далей наконт газу. Вось красамоўны прыклад — учора наш прэзідэнт прывёў усе аргументы з гэтай нагоды. Хіба не пытанне? Пытанне», — працягнула прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Паводле яе слоў, яшчэ адно пытанне тычыцца фармавання кошту на нафту.

«Мы ўжо падлічылі, што толькі за тры апошнія гады Беларусь недаатрымала $3 мільярды 600 мільёнаў. Вельмі сур'ёзная сума. Больш за тое, ёсць далейшыя разлікі: пры найгоршым развіцці падзей за наступныя чатыры гады мы недаатрымаем амаль $11 мільярдаў. Для нас гэта, як вы разумееце, непрымальна», — сказала Наталля Эйсмант.

«Мы ў саюзе. А саюз ствараўся для таго, каб кожны дзень было лепш. А тут ёсць пагаршэнне, ды яшчэ якое… Таму абмеркаванне было эмацыйным, шчыра скажам», — падкрэсліла прэс-сакратарка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру