Гамяльчанка атрымала «ліст шчасця» за парушэнне правіл руху, учыненае на аўтамабілі, што належаў ёй 16 гадоў таму, паведамляе БелТА.
У 2002 годзе жанчына прадала сваё аўто, не аформіўшы дамову куплі-продажу. За 16 гадоў яна паспела забыцца пра гэта. Напамінам стаў так званы «ліст шчасця». У карэспандэнцыі былі месца і час, а таксама сума штрафу.
На аўто ездзіў іншы чалавек, а па дакументах транспартны сродак быў зарэгістраваны на яе імя. Каб разабрацца ў сітуацыі, жыхарка абласнога цэнтра звярнулася ў ДАІ і вырашыла пытанне.





