У Віцебску ў жанчыны заціснула руку ў дзвярах аўтобуса, кіроўца гэтага не заўважыў і працягнуў пасажырку некалькі метраў па зямлі, піша БелТА
Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу каля 12.15 на прыпынку па вул. Гагарына побач з прадпрыемствам «Сцяг індустрыялізацыі».
59-гадовая жанчына выходзіла праз заднія дзверы з гарадскога пасажырскага аўтобуса, трымаючыся за поручань на дзвярах. Кіроўца зачыніў дзверы, і яны заціснулі руку. Пенсіянерка павалілася, аўтобус працягнуў яе некалькі метраў па зямлі.
У выніку падзення яна зламала ступню, жанчыну шпіталізавалі.





