На расійскім тэлебачанні ўпершыню паказалі Кацярыну Ціханаву — малодшую дачку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

У вечаровых навінах на тэлеканале «Расія 24» ад 6 снежня быў паказаны сюжэт пра праграму па праграмаванні падсвядомасці, якую распрацавалі расійскія вучоныя.

Кацярына Ціханава ў сюжэце прадстаўлена як кіраўнік цэнтра Нацыянальнага інтэлектуальнага развіцця «Інапрактыка», намесніца дырэктара Інстытута матэматычных даследаванняў складаных сістэм Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дачка Пуціна каментуе тэму кантролю над электрычнымі сігналамі мозгу, які «адкрывае ўнікальныя магчымасці для кіравання любымі робататэхнічнысм сістэмамі».

«Вельмі важна, што Нейрацэнтр [Інстытута развіцця «Інапрактыка»] пабудаваны менавіта на сінергіі гэтых тэхналогій і на рэальным іх попыце ў эканоміцы. Сапраўды, можна сказаць, што адначасова чалавек спазнае магчымасці тэхналогій і сябе адначасова», — заявіла Кацярына Ціханава ў эфіры расійскага тэлеканала.

Гэты сюжэт — першае з'яўленне ў тэлеэфіры дачкі расійскага прэзідэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру