Фота з камеры, усталяванай на ўездзе ў пункт пропуску «Каменны Лог» (выезд з Рэспублікі Беларусь). Інфармацыя прадстаўлена Дзяржаўным памежным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Праграмныя прадукты літоўскай мытнай службы, збоі ў працы якіх адбыліся сёння а 9-й раніцы, пачалі функцыянаваць, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Сумежным бокам кантроль ужо ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

«Па стане на 17.30 самая вялікая колькасць грузавых транспартных сродкаў у пункце пропуску «Каменны Лог», дзе на ўезд у Літоўскую Рэспубліку чакаюць больш за 400 аўтамабіляў. У «Прывалцы» — 240, «Беняконях» і «Катлоўцы» — каля 100 велікагрузаў у кожным», — падамляюць мытнікі.

Чарга ў пункце пропуску «Беняконі» (выезд з Рэспублікі Беларусь). Інфармацыя прадстаўлена Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Разам з тым, на польскім напрамку ў пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні чэргі адсутнічаюць. Перавозчыкаў просяць ўлічваць гэту інфармацыю пры перасячэньні мяжы і выбіраць альтэрнатыўныя накірункі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру