Фота: Defence Blog

На спадарожнікавыя здымкі Google Earth, зробленыя ў канцы лістапада, якія дэманструюць прыгарад Каменска-Шахцінскага ў Растоўскай вобласці, патрапілі «сотні расійскіх танкаў ля мяжы з Украінай», піша Defence Blog.

Вайсковая тэхніка размешчана ўсяго за 18 кіламетраў ад мяжы з Луганскай вобласцю, цытуе твіт Лента.ру. Акрамя сотняў танкаў, перш за ўсё Т-64 і Т-62М, на здымках можна разгледзець, у прыватнасці, некалькі тысяч вайсковых грузавікоў.

У канцы лістапада Парашэнка сваім указам увёў ваеннае становішча ў шэрагу рэгіёнаў Украіны, якія мяжуюць з Расіяй і Прыднястроўем — Вінніцкай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Херсонскай, Данецкай і Запарожскай абласцях, а таксама ва ўнутраных водах Азоўскага-Керчанскай акваторыі.

Defence Blog — найбуйнейшы незалежны сайт, прысвечаны вайсковым і абаронным тэхналогіям.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру