Кіраўнік Junge Union, моладзевага крыла германскага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, 33-гадовы Паўль Цыміак стаў новым генеральным сакратаром партыі.

За яго кандыдатуру 8 снежня прагаласавалі 62% дэлегатаў з'езда кансерватараў, які праходзіць у Гамбургу, паведаміла ТАСС са спасылкай на цэнтральныя тэлеканалы ФРГ.

Пасада генеральнага сакратара аказалася вакантнай пасля таго, як Анегрэт Крамп-Карэнбауэр была абраная старшынёй ХДС, змяніўшы на пасадзе Ангелу Меркель.

Палітыка Цыміака блізкая да поглядаў прадстаўніка кансерватыўнага крыла партыі Енса Шпана, які напярэдадні прайграў барацьбу за пасаду старшыні. Лічыцца, што Крамп- Карэенбауэр сваім выбарам паспрабуе прадухіліць раскол паміж кансерватарамі і цэнтрыстамі ў ХДС. Мясцовыя назіральнікі палічылі кандыдатуру Цыміака нечаканай.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0