Не буду гаварыць пра музыку і тэксты Цімы Беларускіх — пра густы не спрачаюцца. Заўважу толькі пра псеўданім, выбраны для пацана.

Форма «Ледаўскіх», «Бялых», «Чарных» — гэта было прозвішча прыгонных сялян па прозвішчы барына. Ты чый будзеш? Я Ледаўскіх, я Бялых — значыць, я належу Ледаўскім, а я належу Белым… Такое формаўтварэнне масава ўжывалася ў Расіі, у Беларусі — ніколі. (Націск, дарэчы, ставіцца на апошні склад у такіх прозвішчах.)

«Беларускіх» — гэта проста аксюмаран, бо і прозвішчы ў нас так не ўтвараліся, і ніякіх памешчыкаў з прозвішчам «Беларускія» ніколі не было. Але ў расійскую моду папаў пацан. Хоць калі б выбраў сабе псеўданім Ціма Пуцінскіх, зборы, магчыма, лепшыя былі б і хайпу больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?