Пачаўся афіцыйны візіт прэзідэнта Судана Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра ў Беларусь, перадае БелТА.

Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам пройдуць 10 снежня ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту беларускага лідара ў Хартум ў студзені 2017 года.

Чакаецца, што Лукашэнка і аль-Башыр па выніках перамоваў прымуць сумесную заяву.

Ад 2017 года беларускі і суданскі бакі прапрацоўваюць і рэалізуюць некалькі сумесных праектаў у галінах здабычы карысных выкапняў, прамысловай кааперацыі, энергетыкі, АПК, паставак сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай і грузавой тэхнікі і абсталявання, беларускай мэблі.

Вывучаюцца магчымасці ўдзелу беларускіх арганізацый у будаўнічых і адукацыйных праектах на тэрыторыі Судана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0