Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», ДТП адбылося 7 снежня.

За рулём «Пежо» была жанчына, якая не саступіла дарогу пешаходам. Пазней кіроўца патлумачыла, што людзі з’явіліся на дарозе нечакана і яна іх не заўважыла.

У выніку здарэння пацярпела сямейная пара: у жонкі адкрыты пералом носа, у мужа ўдары.

ДАІ высветліла, што на задняй восі «Пежо» стаялі летнія шыны, да таго ж аўтамабіль не прайшоў планавы тэхагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0