Галоўны рэдактар ​​расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у сваёй перадачы пракаментаваў чарговае абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін.

«Я заўсёды казаў, я згодны з прэзідэнтам Лукашэнкам, што адна з магчымасцей і ўяўленняў цяперашняй крамлёўскай каманды — гэта інтэграцыя з Беларуссю. Хуткасць і форма інтэграцыі ў Крамлі і Беларусі розныя. Так, Лукашэнка хоча захаваць для Беларусі незалежнасць і быць незалежным прэзідэнтам», — адзначыў Венедыктаў.

«І калі я быў у Беларусі мінулым летам, — сказаў рэдактар «Эхо Москвы», — я бачыў, якім чынам даволі хуткімі тэмпамі даволі хутка развіваецца ўкараненне беларускай мовы, напрыклад, беларускай гісторыі. «І мы наследнікі не Кіева, — кажа Лукашэнка, — як Масква, а мы наследнікі Вялікага княства Літоўскага. Мы наследнікі Вільні».

Па словах Венедыктава, тэма найбліжэйшай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным — не толькі нафта, але гэта таксама «сутнасная гісторыя, ці стане Беларусь Крымам ў тым ці іншым выглядзе».

«Уяўленне цяперашняй кіруючай каманды на Беларусь я ўяўляю. Яно такое ж было і на Крым раней. Ну, пакуль што не — не. А калі ўпала ў рукі — тады і возьмем»,

— адзначыў Венедыктаў.

На пытанне «У Расіі хопіць грошай яшчэ і на Беларусь?» галоўны рэдактар ​​»Эхо Москвы» адказаў: «У нас усё ёсць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0