Жанчына купіла туфлі ў адным з гандлёвых цэнтраў раёна. Навіной паспяшалася падзяліцца з сяброўкамі па мабільным тэлефоне, піша guvd.gov.by.

Стала размаўляць, адышла ад лаўкі, дзе пакінула туфлі, а калі вярнулася праз пару хвілін, то пакупкі ўжо не было

Міліцыя хутка знайшла злачынцаў. Гэта былі два 14-гадовыя падлеткі.

Хлопцы заўважылі пакінутую без нагляду скрынку з новымі туфлямі, адкрылі яе і ўбачылі чэк. Далей знайшлі краму, вярнулі туфлі і атрымалі грошы — 85 рублёў. Прадаўцу яны сказалі, што маме туфлі не падышлі, і яна папрасіла вярнуць грошы. Атрыманыя грашовыя сродкі патрацілі на фудкорце.

Заведзена крымінальная справа (арт. 205, крадзёж)

Міліцыя інфармуе грамадзян аб тым, што любую знойдзеную маёмасць неабходна вярнуць работнікам адміністрацыі гандлёвага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0