Чарга ў Салігорску былых работнікаў «Беларуськалія» 13 снежня, фота Аляксандра Амяльчэні, kurjer.info

«Мы павінны арганізаваць, як у былыя часы, каб ніводны пенсіянер, дзіця, не засталіся па-за ўвагай. Каб не было як у Салігорску. Не ведаю, праўда ці не — у чаргу пенсіянераў па нейкія падарункі пастроілі. Ну што гэта такое?! Гэта ненармальна! Няўжо нельга арганізаваць, як належна», — адзначыў сёння на нарадзе кіраўнік дзяржавы, паведамляе яго прэс-служба.

Лукашэнка звярнуў увагу, што павінны быць навагоднія елкі, сустрэчы, наведванне дзіцячых дамоў, людзей з інваліднасцю - усіх тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. «Мы павінны прыйсці да людзей. Мы павінны памятаць, што ўсе мы будзем пенсіянерамі і старымі. Маладымі мы ўжо не будзем. Таму, пакуль у нас ёсць сілы, трэба па-сапраўднаму паставіцца да нашых людзей, звярнуць да гэтага нашых бізнэсменаў (яны заўсёды падтрымлівалі такія святы і заўсёды ішлі да людзей)», — сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць, што асабліва важна надаць увагу тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. «А ўсім астатнім трэба рыхтавацца да святаў, і правесці гэтыя святы як след. Там і выходных дастаткова будзе, каб людзі маглі адпачыць, надаць больш увагі сваім дзецям. Гэта галоўнае», - падкрэсліў Лукашэнка.

Па навагоднія падарункі «Беларуськалія» чарга расцягнулася «на ўвесь Салігорск» ФОТАФАКТ

2 студзеня — ужо на працу! Гэта працоўны дзень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0