Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў аб немагчымасці вайны з Украінай. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю радыё «Комсомольская правда».

«Ваяваць з Украінай мы не будзем, гэта я вам абяцаю», - сказаў ён. Паводле яго слоў, Масква хоча захаваць Украіну нейтральнай краінай і абавязкам Масквы з'яўляецца зрабіць так, каб «усе, хто жыве ва Украіне, былі ў камфортным стане».

Міністр таксама адзначыў, што прызнанне незалежнасці самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік стане «праявай нервовага зрыву і слабасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0