«Тэлеканал Дзеда Мароза» — цалкам навагодні рэсурс. Першапачаткова ён быў арыентаваны на дзяцей, але пазней адаптаваўся і пад цікаўнасці дарослых. На ім паказваюць мультфільмы («Пінгвіня Параро», «Маша і мядзведзь»), мастацкія фільмы (класіку Disney і навінкі), лялечныя паказы і нават майстар-класы, напрыклад, па выпечцы імбірных пернікаў. У 2015 годзе рэсурс атрымаў прэміі «Вялікая лічба» (як найлепшы забаўляльны канал) і «Залаты прамень» (як найлепшы спецыяльны праект).

Першай пляцоўкай у Беларусі, дзе сёлета запусцілі «Тэлеканал Дзеда Мароза», стаў відэасэрвіс VOKA. «Тэлеканал Дзеда Мароза» стаў навагоднім падарункам для падпісчыкаў VOKA ТБ і VOKA ТБ і MEGOGO, а таксама абанентаў з хатнім інтэрнэтам velcom, якія карыстаюцца базавым і пашыраным пакетамі. Дарэчы, для новых карыстальнікаў VOKA любы пакет відэасэрвісу першыя 7 дзён даступны бясплатна.

Глядзець «Тэлеканал Дзеда Мароза» можна з любой прылады і ў любы зручны час. З мабільнага тэлефона або планшэта — праз спецыяльны дадатак VOKA (ёсць версія для Android і для iOS), з камп'ютара — праз вэб-версію на сайце voka.tv, на тэлевізары — праз ТБ-прыстаўку або дадатак Smart TV. Любую перадачу тэлеканала можна будзе паставіць на паўзу, адкруціць на пару хвілін назад альбо дадаць у архіў, каб вярнуцца да яе пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?