Складальнікі амерыканскага тлумачальнага слоўніка Merriam-Webster выбралі словам 2018 года назоўнік «justice» («справядлівасць», «правасуддзе», «законнасць»).

Гэтае слова стала самым папулярным на сайце тлумачальнага слоўніка, яго шукалі на 74% часцей, чым у 2017 годзе. Аўтары слоўніка адзначылі, што слова мае шмат значэнняў — ад юрыдычных да філасофскіх.

У дзясятку слоў, якія карыстальнікі слоўніка шукалі часцей за ўсё, увайшлі «nationalism» (нацыяналізм), «pansexual» (пансэксуальны), «Lodestar» (Палярная зорка), «epiphany» (прасвятленне), «feckless» (безадказны), Laurel (імя Лорэл), «pissant» (нікчэмнасць), «respect» (павага), «maverick» (іншадумец) і «excelsior» («усё вышэй»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0