Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Арменіі Арман Егаян пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі на адрас Нікола Пашыняна з пытаннем, чаму Пашынян не гаворыць аб продажы зброі Азербайджану з боку Расіі, піша Tut.by са спасылкай на «Арменпрэс».

«На жаль, спадар Лукашэнка працягвае практыкаваць разгалашэнне зместу закрытых сустрэч. На жаль, спадар Лукашэнка ў чарговы раз абвясціў толькі тое, што сказаў ён, і не сказаў пра тое, якія адказы ён атрымаў ад прэм'ер-міністра Арменіі», — заявіў Егаян.

Паводле яго слоў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заўсёды ў размовах з Уладзімірам Пуціным уздымаў пытанне продажу зброі Азербайджану з боку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0