Сябра БХД Юрый Палейка 6 верасня быў аштрафаваны дзвюма базавымі велічынямі (49 рублёў). Супрацоўнікі ДАІ склалі на яго пратакол за «парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху і не кіравалі транспартным сродкам», паведамляе spring96.org.

Юрась Палейка.Фота: bchd.info

Але пазней самі супрацоўнікі УДАІ спынілі справу за адсутнасцю ў дзеяннях Юрыя Палейкі складу правапарушэння. Справа ў тым, што пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні вынеслі ў адсутнасць Юрыя Палейкі, што пры невыкананні ўмоваў груба парушае працэсуальныя правы асобы і робіць такі працэс незаконным.

На падставе гэтага Юрый Палейка з дапамогай праваабаронцаў абскардзіў пастанову па справе. Суд адмяніў пастанову УДАІ Мінаблвыканкама і адправіў справу на новы разгляд. Супрацоўнікі ДАІ спынілі справу і скасавалі штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0