Пытанне аб увядзенні новых санкцый супраць Расіі за захоп украінскіх ваенных караблёў у Керчанскім праліве ссунулася з мёртвага пункта, заявіў спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер.

Ён адзначыў, што «ідэя аб неабходнасці рэагавання і ўвядзення дадатковых санкцый… здаецца, што атрымлівае падтрымку [ў Еўропе], і я не здзіўлюся, калі гэта адбудзецца ў бліжэйшы месяц або два».

Расійскія сілавікі захапілі два ўкраінскія катары, рэйдавы буксір і 24 маракоў ВМС УС Украіны 25 лістапада ў раёне Керчанскага праліва падчас іх пераходу з Адэсы ў Марыупаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0