На YouTube з'явілася відэа з уладальніцай Tesla Model S P100D, якая спрабавала заправіць электракар на звычайнай АЗС.
Жанчына некалькі разоў хацела ўставіць заправачны пісталет, пакуль ёй на дапамогу не прыйшоў кіроўца суседняй машыны. Уладальніца «Тэслы» спачатку шукала гарлавіну паліўнага бака, нават выпадкова адкрыла багажнік, калі націснула адну з кнопак у салоне. Потым пачала камусьці тэлефанаваць.
У гэты момант да яе падышоў кіроўца машыны, з якой вялася здымка, і растлумачыў, што яна мае справу з электрамабілем.