pravmir.ru

pravmir.ru

Генеральнаму дырэктару Траццякоўскай галерэі Зельфіры Трэгулавай уручаны ордэн Францыска Скарыны. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася сёння ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расіі, піша БелТА.

Высокай узнагароды Зельфіра Трэгулава ўдастоена за асаблівыя заслугі і значны поспехі ў справе ўмацавання і развіцця беларуска-расійскіх культурных сувязяў.

Уручаючы ордэн, пасол Беларусі Уладзімір Сямашка адзначыў, што на пасадзе кіраўніка Траццякоўскай галерэяй Зельфіра Трэгулава ініцыявала серыю сумесных з Беларуссю праектаў у культурнай сферы. «Гэта ўзаемнае пранікненне мастацтва, таму што гісторыя нашых народаў, Беларусі і Расіі, перапляталася стагоддзямі, мы многае запазычылі адзін у аднаго», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0