Чэрвеньскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 50-гадовага жыхара Чэрвеня і яго 24-гадовага сына.
Пацярпелым па крымінальнай справе прызнаны 38-гадовы жыхар Чэрвеня, які некаторы час са сваёй сям'ёй здымаў дом у старэйшага з фігурантаў.
У канцы жніўня 2018 года кватаранты выселіліся, але аплаціць камунальныя паслугі яшчэ не паспелі. Тады гаспадар кватэры пачаў патрабаваць грошы і ад слоў перайшоў да дзеянняў.
Калі арандатар прыйшоў у сваю былую кватэру вярнуць ключы, гаспадар кватэры разам са сваім сынам збіў былога жыхара. Пасля мужчыну запхнулі ў куфар, душылі провадам, пагражалі забіць і вывезці ў лес.
Яго вымусілі напісаць распіску аб наяўнасці перад імі доўгу памерам 400 рублёў і аддаць ключы ад машыны, дакументы і пашпарт.
Калі мужчыну ўсё ж адпусцілі, ён пайшоў у міліцыю.
Крыўдзіцеляў змясцілі пад варту. Цяпер ім пагражае да 10 гадоў.