Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў стварэнне новай праваслаўнай царквы ва Украіне умяшаннем дзяржавы ў рэлігійнае жыццё. Пра гэта ён паведаміў на штогадовай прэс-канферэнцыі.

«Такога не было з часоў СССР. Не падабаецца ім маскоўскі прыход — будзе стамбульскі», — сказаў ён.

На думку Пуціна, галоўным матывам патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з'яўляецца фарміраванне залежнасці ўкраінскай царквы ад Турцыі. Прэзідэнт заявіў, што ён хоча «падпарадкаваць тэрыторыю і зарабляць на гэтым грошы». Пуцін дадаў, што таксама мела месца «падказка з Вашынгтона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?