Фота Настассі Роўды

Фота Настассі Роўды

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» абвясціў даты і месца правядзення VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Ён пройдзе 27-29 верасня 2019 года ў Вільні. Асноўным акадэмічным партнёрам Кангрэса выступіць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Традыцыйна на Кангрэс збяруцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па выніках 2018 года.

Акадэмічнымі партнёрамі таксама выступяць Універсітэт Вітаўта Вялікага і шэраг іншых акадэмічных устаноў. Плануецца, што частка імпрэз Кангрэса адбудуцца ў Ратушы і іншых месцах Старога горада Вільні.

Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбыўся ў 2011 годзе. З 2011 па 2016 гады Кангрэс праходзіў у Коўне (Каўнасе), у 2017 годзе — у Варшаве. У 2018 па тэхнічных прычынах Кангрэс не змог адбыцца ў Мінску, і было прынята рашэнне пра перанос 8-ага Кангрэса на 2019 год.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Варшаве сабраў 600 удзельнікаў, доля англамоўных прац рэкордная

Абвясцілі лаўрэатаў прэмій Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0