Кіраўнік УПЦ МП Ануфрый

Кіраўнік УПЦ МП Ануфрый

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абавязвае Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП) змяніць назву.

Зараз УПЦ МП афіцыйна называецца Украінская праваслаўная царква.

Дакумент патрабуе ад УПЦ МП пазначыць у назве прыналежнасць да Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). Гэта абгрунтавана тым, што цэнтр РПЦ знаходзіцца ў дзяржаве, што «ўчыніла ваенную агрэсію супраць Украіны».

УПЦ МП назвалі рашэнне Вярхоўнай рады незаконным і паабяцала змагацца з ім. «У наяўнасці ўмяшанне дзяржавы ў справы царквы, перавышэнне яго паўнамоцтваў і парушэнне Канстытуцыі. Царква можа толькі сама перайменавацца, а дзяржава не мае права гэтага рабіць», - заявіў «Інтэрфаксу» кіраўнік прэс-службы УПЦ МП Васіль Анісімаў.

У мінулую суботу на саборы ў Кіеве была створана Праваслаўная царква Украіны на чале з мітрапалітам Епіфаніем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0