Стварэнне БССР з'яўляецца найважнейшым этапам у станаўленні беларускай дзяржаўнасці, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.
Ігар Петрышэнка, фота: прэс-служба ўрада.
«Сто гадоў са дня ўтварэння БССР спаўняецца 1 студзеня 2019 года. Гэта знакавая падзея ў гісторыі краіны», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Асабліва Ігар Петрышэнка адзначыў адкрыты дыялог БРСМ на тэму «Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці», прысвечаны 100-годдзю са дня ўтварэння БССР, які прайшоў 19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы.