Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №483 «Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2019 год», паведамляе БелТА.
Кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі на 2019 год, у тым ліку тэмп росту валавога ўнутранага прадукту — 104%, экспарту тавараў і паслуг — 105,4%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 103,4%.
Ключавым індыкатарам для Нацыянальнага банка з'яўляецца параметр па інфляцыі, якая па выніках 2019 года не павінна перавысіць 5%.