Бацькі вучняў 6-га класа школы №42 Магілёва паскардзіліся ў рэдакцыю mogilev.online, што ў школе арганізаваны збор па 45 рублёў з класа на рэгіянальныя газеты.

«…Накіпела. Час ужо на газетах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва» і іншых друкаваць «Выдадзена і надрукавана дзякуючы бацькам і работнікам дзяржаўных прадпрыемстваў. Чарговае паведамленне ў вайберы ад класнай забіла: здаць на газету з класа 45 рублей. Хопіць у прымусовым парадку прымушаць на яе падпісвацца! Калі яе не купляюць, так перастаньце лухту выдаваць! Навошта яна патрэбна дзецям? Ды вы лепш гэтых 45 рублёў за падпіску скажыце бацькам пакласці на рахунак дзіцячага дома — ім больш патрэбна, але не выкінуць на вецер грошы, усё адно газета пойдзе на падпалку каму-небудзь, ці на макулатуру школе».

Mogilev.online атрымала каментар ад Ганны Ціханавай, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа №42 Магілёва.

— Мы ў шоку ад гэтай сітуацыі. У нашай школе газеты для сябе выпісваюць педагогі, за свой кошт і ніяк не за кошт бацькоў. Ніякіх збораў грошай на газеты, ні ў якіх класах нашай школы ў нас няма.

Чытайце таксама: Ад прыватных арганізацый зноў патрабуюць падпіску на дзяржаўныя газеты. Ідэолаг: «Тут няма нічога крымінальнага»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0