Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Мінска пракаментаваў абмеркаванне адной з фраз, якая ўзнікла пасля нарады ў Нацыянальным алімпійскім камітэце аб развіцці летніх відаў спорту, паведамляе БелТА.
«Як быццам я пра нейкіх «цёлак» (казаў. — заўв. БелТА), а некаторыя там кароў намалявалі ў Расіі. Заклапаціліся, бедныя, маёй фразай», — заўважыў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
«Бабла мала, няма мерседэсаў, цёлкі на задне…» Відэааператар выпадкова зняў, што пішуць чыноўнікі падчас нарады ў Лукашэнкі
Стала вядома, хто напісаў на нарадзе ў Лукашэнкі перл пра бабло і цёлак
Пяць фактаў пра Уладзіміра Дражына, які вёў канспект пра «бабло і цёлак»
Ён растлумачыў, што казаў пра мысленне некаторых сучасных спартсменаў. «У іх адна размова, я даслоўна прывёў іх фразы: бабло, мэрсэдэсы і ззаду «цёлкі». Выбачайце, жанчыны, што я так паўтарыў, проста да слова, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта мысленне нашых спартсменаў. Дык працуйце — ідзіце бегайце з клюшкай ці з мячом, давайце вынік. Вось да чаго гэта было. А тут атрымалася, што я задачу такую паставіў перад спартоўцамі».