Брытанскія заканадаўцы вызначылі механізм праверкі ўзросту карыстальнікаў на порнасайтах, паведамляе таблоід Metro. Сярод новаўвядзенняў — карткі для доступу на сайты з эратычным кантэнтам.

З красавіка 2019 года наведвальнікі сайтаў «для дарослых» з брытанскімі IP-адрасамі павінны будуць даваць парталам доказы іх паўналецця, а менавіта — прад'явіць пасведчанне асобы, правы кіроўцы або спецыяльную карту «ўзроставай верыфікацыі» (іх можна будзе набыць у крамах). Карткі верыфікацыі ў найбліжэйшы час паступяць у гандлёвыя пункты.

Забарона на наведванне дзецьмі порнасайтаў стала часткай прынятага ў 2017 годзе закона аб лічбавай эканоміцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0