Нацыянальны архіў Латвіі адкрыў доступ да часткі картатэкі КДБ у Латвійскай СССР, паведамляе Delfi.lv.

На сайце архіва kgb.arhivi.lv выкладзеныя адсканаваныя дакументы КДБ, у тым ліку 10 612 картак на агентаў КДБ, людзей, якія планавалі выехаць за межы СССР, і патэнцыйных кандыдатаў для вярбоўкі.

На сайце архіва таксама можна азнаёміцца ​​з картатэкай статыстычнага ўліку агентуры КДБ (4141 картка) i картатэкай «пазаштатных аператыўных работнікаў КДБ». Апошнія на грамадскіх пачатках аказвалі «дапамогу ў контрразведвальнай дзейнасці на транспартных, прамысловых аб'ектах, а таксама асобных установах Мінабароны».

Выданне адзначае, што спрэчкі вакол публікацыі архіўных дакументаў КДБ у Латвіі ішлі на працягу 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0