Pixabay.com

Pixabay.com

Цана нафты маркі Brent апусцілася на пяць працэнтаў — да 54,28 даляра за бараль, сведчаць дадзеныя таргоў на лонданскай біржы ICE. Пазней цана крыху вырасла — 54,78 даляра.

Бараль нафты амерыканскай маркі WTI патаннеў на 3,8 адсотка - з пікавага значэння 47,46 даляра да 45,68 даляра. На момант публікацыі ён каштаваў 46,28 даляра

Падзенне адбылося на фоне павышэння базавай стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы (ФРС) ЗША да 2,25-2,5% гадавых, якое традыцыйна цягне за сабой патанненне нафты. Таксама на яе кошт паўплывалі засцярогі аналітыкаў аб лішку паліва на рынку.

Зніжэнне кошту нафты таксама пацягнула за сабой і аслабленне расійскага рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0