flickr.com

flickr.com

Па словах прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, у ведамстваў у Маскве былі пытанні да таго, як Бі-бі-сі асвятляла тэмы, звязаныя з Расіяй і Сірыяй, піша РБК

Рашэнне Раскамнагляда праверыць вяшчанне Бі-бі-сі можна ўспрымаць як рэакцыю ў адказ на праверку тэлеканала RT у Вялікабрытаніі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Пяскоў адзначыў, што ў многіх узніклі пытанні да працы Бі-бі-сі, якая шмат гадоў вялася «у ангажаваным выглядзе». На просьбу ўдакладніць, якія менавіта матэрыялы тэлеканала выклікалі пытанні ва ўладаў, прэс-сакратар прэзідэнта адказаў, што ў ведамстваў у Маскве былі ў тым ліку пытанні да асвятлення журналістамі Бі-бі-сі тэм, звязаных з Расіяй, а таксама Сірыяй.

Прадстаўнік Крамля таксама заявіў, што праверка Бі-бі-сі наўрад ці магла быць звязаная з расследаваннем тэлеканала пра Алісу Сіманьян — сястру галоўнага рэдактара RT Маргарыты Сіманьян. Пяскоў удакладніў, што ў Крамлі не бачылі гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0