Аварыя адбылася днём 21 снежня на Лагойскім тракце ў раёне вуліцы Севастопальскай. Паводле інфармацыі відавочцаў, пры сутыкненні Nissan і трамвая траўмы атрымаў кіроўца легкавушкі. Яго павезлі ў бальніцу.

У «Мінсктрансе» паведамілі, што з-за ДТЗ спыненне руху трамваяў на маршрутах № 1, 5 і 6 у напрамку вуліцы Чырвонай адбылося ў 11.03. Рух трамваяў № 1 і 6 арганізаваны да РК Возера, № 5 - да РК З.Бядулі. Таксама працуе часовы аўтобусны маршрут № 906 Карбышава - Чырвоная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?