Міністр абароны Андрэй Раўкоў наведаў сёння Андрэеўскі дзіцячы дом у Аршанскім раёне, дзе павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам і перадаў падарункі, піша БелТА.

«Я шчыра жадаю, каб усе вашы жаданні спраўдзіліся, а мы, дарослыя, са свайго боку пастараемся зрабіць усё, каб гэта здзейнілася», - сказаў Андрэй Раўкоў, віншуючы дзяцей са святам. Аднак і дзецям, на яго думку, для гэтага трэба трошкі пастарацца: добра вучыцца, займацца спортам, творчасцю, удзельнічаць у алімпіядах. «Гэта праца, які ў будучыні абавязкова дасць вынік», - перакананы міністр абароны.

У новым годзе падапечным міністэрства ён пажадаў здароўя, добрай вучобы, мэтанакіраванасці і выказаў упэўненасць у тым, што кожны з іх у свой час пакажа сябе толькі з добрага боку.

У размове з журналістамі Андрэй Раўкоў адзначыў, што напярэдадні зімовых святаў усе дзеці вераць у цуды і чарадзействы. «Таму гэтую казку абавязкова трэба дарыць. Падарунак, добрыя словы або ўчынкі — усё гэта таксама невялікая, але вельмі важная і патрэбная казка», - дадаў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0