Сёння старшыня Следчага камітэта ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў 3-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу, піша sk.gov.by.

Кіраўнік ведамства прыняў удзел у святочнай імпрэзе, наведаў маленькіх пацыентаў, якія знаходзяцца ў рэанімацыі і павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам. Кожнаму старшыня пажадаў хутчэйшага выздараўлення і ўручыў падарункі.

«Кожны чыноўнік, кіраўнік, павінен разумець, што ён нясе адказнасць не толькі за сваю сям'ю і дзяцей, але і тысячы іншых. Калі мы не будзем абыякавымі, то мы зможам гарантаваць бяспеку і ўмовы, неабходныя для развіцця нашых дзяцей. Шмат увагі надаецца дзецям, якія перамагаюць у розных конкурсах, фестывалях, услаўляюць краіну на міжнароднай арэне. Але не варта забываць і пра тыя тысячы дзяцей, чые бацькі ўхіляюцца ад выканання сваіх прамых абавязкаў - ад утрымання сваіх дзяцей. Гэта таксама нашы дзеці. Як і 112 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пацярпелі ў гэтым годзе ў здарэннях на дарогах краіны. Як і тыя дзеткі, якія сталі ахвярамі гвалтоўных злачынстваў» — адзначыў Іван Наскевіч.

«Мы павінны акружаць любоўю і ўвагай усіх дзяцей. Як вы маглі сёння ўбачыць, дзеці ў гэтыя дні мяняюцца. Трэба бачыць іх вочы, каб зразумець, - усё сёння праводзіцца нездарма» — заявіў кіраўнік ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?