Тройчы судзімы мантажнік сікаў у аўтобусе, а калі пачуў заўвагу, скраў у пасажыра сумку і знік, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзін з пасажыраў заўважыў, як 47-гадовы мужчына сікаў проста ў аўтобусе. Ён зрабіў гэтаму чалавеку заўвагу, мужчына пачаў прыставаць і правакаваць бойку, а пасля папрасіў выйсці з аўтобуса на прыпынку. Мужчына выхапіў торбу з асабістымі рэчамі, дакументамі і грашыма ў пасажыра, які зрабіў заўвагу, і знік.

47-гадовага мужчыну затрымалі.

Аказалася, што мужчына працуе мантажнікам на адной з будаўнічых фірмаў і тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, забойства і выкраданне машыны.

Распачалі крымінальную справу па артыкуле «Рабаванне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0