Следства перакваліфікавала артыкул футбалістам Паўлу Мамаеву і Аляксандру Какорыну. Пра гэта агенцтву «Москва» распавёў Вячаслаў Барык, адвакат брата гульца «Зеніта» Кірыла Какорына, які таксама з'яўляецца фігурантам крымінальных спраў.

Раней Мамаеў і Какорын абвінавачваліся па артыкулах «Хуліганства» і «Пабоі». Па выніках судова-медыцынскіх экспертыз, пацярпелым у бойках з футбалістамі Дзянісу Паку і Уладзіміру Салаўчуку была нанесена лёгкая шкода. Таму другі артыкул быў зменены на ч. 2 арт. 115 КК Расіі «Наўмыснае прычыненне лёгкай шкоды здароўю, здзейсненае з хуліганскіх памкненняў».

Максімальнае пакаранне — два гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0