Вядомы кампазітар і піяніст Райманд Паўлс выказаў здагадку, што яго імя можа быць у агучаных сакрэтных дакументах КДБ Латвійскай ССР.

«У свой час усе мы, калі ехалі за мяжу, нейкія паперы запаўнялі, — цытуе ТАСС Паўлса. — Усё гэта было. Але каму гэта цікава? Хтосьці захоча, вядома, капацца там, але, у асноўным, гэта даўно нікога не цікавіць».

Музыка лічыць няправільным даводзіць да агульнага ведама старонкі мінулага.

«Гэта даўняя справа, навошта гэта наогул? Гэта трэба было, можа быць, рабіць у 90-я гады — такое маё стаўленне», — дадаў кампазітар.

У чацвер Латвійскі нацыянальны архіў выклаў у агульны доступ 10 612 асабістых картак інфарматараў камітэта дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР. Дакументы даступныя на сайце ўстановы ў раздзеле па адрасе kgb.arhivi.lv.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру