Чыпсы з цвыркуноў з'явяцца ў крамах у пачатку 2019 года. Іх будуць выпускаць мінскі стартап «Онта-біятэхналогіі» і кампанія «Анега», паведамляе «Зялёны партал».

Чыпсы знешне не адрозніваюцца ад звычайных: цвыркуновай мукі ўсяго 2%, але гэтага дастаткова, каб у складзе з'явіліся бялок і хіцін, які карысны для стрававання і спрыяе пахуданню, часам выкарыстоўваецца ў фармакалогіі.

Аўтар ідэі і кіраўнік стартапа — Сяргей Макараў. У мінулым ён быў рэжысёрам, а потым адкрыў цвыркуновую ферму. Ён распавёў, што чыпсы будуць трох відаў: з соллю, цыбуляй і смятанай і чымсьці мясным (пакуль не вырашылі). Кардонная ўпакоўка вагой 75 грамаў будзе каштаваць 3,9 рубля.

Асноўны аб'ём паставяць расійскім і нямецкім харчовым сеткам, беларускі рынак застанецца тэставым праз малую ёмістасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна