Сышоў у лепшы свет выбітны беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Кім Цесакоў (20.02.1936, Чэрвень, Мінская вобласць — 20.12.2018, Мінск).

Кім Цесакоў

Кім Цесакоў.

Музыка Кіма Цесакова — вучня Дзмітрыя Шастаковіча — вылучаецца філасофскай глыбінёй і маштабнасцю вобразна-драматургічнага абагульнення, абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі. Сярод музычнай спадчыны кампазітара, што гучыць у многіх краінах свету, — сімфонія №4 «Курапаты», завершаная Кімам Цесаковым 8 лютага 1990 года. Гэты адзіны твор айчыннай музычнай класікі, прысвечаны Курапатам, з поспехам выконваўся ў Беларусі і шэрагу замежны краін. Музыкай сусветнага ўзроўню назваў сімфонію «Курапаты» вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў.

Пасля заканчэння Гомельскай музычнай вучэльні імя Несцера Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя Анатоля Луначарскага, Мінскай музычнай вучэльні імя Міхаіла Глінкі і сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь».Кім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў, узнагароджаны медалём Францішка Скарыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?