22 снежня а 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна будуць судзіць жыхарку Мінска Святлану Каваленка, якая паставіла перад пасольствам Расіі папяровы караблік.
Святлана Каваленка. Фота: FB.
Спадарыня Каваленка лічыць, што няма ні фотаздымкаў, ні відэа, якія б пацвярджалі, што яна насамрэч гэта рабіла. Ёсць толькі сведчанні двух міліцыянтаў. Яны гэтую акцыю з папяровымі караблікамі перад пасольствам Расіі назвалі пікетаваннем без дазволу Мінгарвыканкама.
Святлана Каваленка — актывістка руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы ў Беларусі. Папяровыя караблікі каля пасольстваў Расіі ў розных краінах свету выстаўляюць у знак салідарнасці з затрыманымі ў Керчанскім праліве ўкраінскімі маракамі.





